Услуги и товары

Калінкавіцкі завод ЖБВ пачынае выпуск вокнаў з ПВХ

Пра тое, што прадпрыемства хутка распачне выпуск новай прадукцыі паведаміла дырэктар РУП «Калінкавіцкі завод жалезабетонных вырабаў» Наталля Прохарава.

Адкрыццё новага цэха запланавана на красавік і працаваць у ім будуць чатыры рабочыя і брыгадзір. Усё неабходнае для работы цэха (памяшканне, абсталяванне, камплектуючыя) падрыхтавана, афармляецца неабходная дакументацыя. Атрыманы і заказы на вытворчасць ад прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў раёна. Як паведаміла Наталля  Прохарава, першапачаткова плануецца працаваць з заказчыкамі толькі з Калінкавіцкага раёна. Улічваючы попыт на вокны з ПВХ, не цяжка зрабіць выснову, што дэфіцыту заказаў не будзе.


Другие новости из раздела «Технологии»
все новости